У першыя меясцы Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай ворагам тэрыторыі ў раёне Баранавіч быў створаны фашыстамі лагер для савецкіх ваеннапалонных - шталаг -337. Ён складаўся з асноўнага лагера, які пад назвай “Лясны” функцыянаваў з восені 1941г. па лета 1943г., і некалькі філіялаў, буйнейшымі з якіх былі лагеры-турмы ў Баранавічах і Слуцку. Па свайму прызначэнню шталаг - 337 быў перасыльным лагерам: у ім фарміраваліся рабочыя эшалоны для адпраўкі ў Германію.
Лагер “Лясны” знаходзіўся прыкладна за тры кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лясная, злева ад шашы Баранавічы – Слонім, і прымыкаў да прасёлачнай дарогі Бярозаўка – Лясная.
Тут заўсёды было шмат ваенных. Да 1-й сусветнай вайны тут размяшчаліся скобелеўскія лагеры, дзе ў летні час збіралася да 30 тысяч салдат. У 1920-1930-я гады, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад панскай Польшчы, - ваенны лагер Абкз-Лясная. У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны сюды пачалі прыбываць пад канвоем тысячі знямоглых людэей, у абарванай скрываўленай вайсковай вопратцы. Прабыўшы некаторы час у каранцінным лагеры (знаходзіўся ён справа адшаўы Баранавічы–Слонім, за невялікай рэчкай), яны паступалі ў “Лясны”.
Продолжить