Адзначылі гадавіну народзінаў Касцюшкі

Ў пачатку лютага ў былым маёнтку Мірачоўшчына ля Косава ў доме-музеі сям’і Касцюшкаў адбылося вялікае святочнае мерапрыемства, прысвечанае дню народзінаў Героя некалькіх краін Тадэвуша Касцюшкі.


Як і заўжды мерапрыемства сабрала многа гасцей з розных краін. Цікава, што на гэты раз у Косава прыбылі не толькі афіцыйныя дэлегацыі, але шматлікія дэлегацыі грамадскіх арганізацый. Так ТБМ з Баранавічаў прадстаўляла каля трыццаці чалавек, прыехала вялікая дэлегацыя з Брэста са сцяжкамі АГП, Мінск прадстаўляла згуртаванне шляхты з харугвай. Дэлегацыя з Кобрына на шасці машынах пад кіраўніцтвам Аляксандра Меха да прыбыцця ў Косава наведала тры населеныя пункты, гісторыя якіх звязана з імемТадэвушаКасцюшкі, дзе ўшанавала яго памяць.
Пасля заканчэння мерапрыемства на сядзібе Касцюшкаў сябры з Брэстчыны сабраліся ў цёплым памяшканні на сустрэчу з пісьменнікамі. Слухалі вершы і цікавыя расповеды. Сяргей Чыгрын і Міхась Скобла прэзентавалі свае новыя кнігі. Прынята рашэнне і надалей пры святкаванні гадавіны нараджэння Касцюшкі наведваць не толькі музей-сядзібу, а і іншыя месцы, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю.

 

Kosava 2

Kosava 3

Kosava 4

Прочитано 1544 раз Последнее изменение Воскресенье, 12 февраля 2017 19:36