“Як нам захаваць нашу архітэктурную спадчыну?”

Гутарка з вядомымі беларускімі эскпертамі на згаданую тэму адбудзецца ў офісе гісторыка-краязнаўчага грамадскага аб’яднання “Неруш” у чацвер, 28 траўня а 18.00.


Запрошаныя госці:
- Гісторык і культуролаг, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч
- aрхітэктар-рэстаўратар, кіраўнік шэрагу рэстаўрацыйных праектаў у Беларусі Ігар Раханскі.
Мерапрыемства мае на мэце патлумачыць жыхарам Баранавіч, што ўратаванне аб’ектаў спадчыны – гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і асабісты клопат кожнага неабыякавага грамадзяніна.
Запрашаюцца ўсе, каму блізкая заяўленая тэма.

Офіс аб'яднання "Неруш" знаходзіцца па вул.Войкава, 23

Прочитано 1846 раз