Ссельскі бізнес запрашае на фестываль!
22-23 верасня 2018г. у аг. Калодзішчы, вул. Мінская, 5 пройдзе Фестываль сельскага бізнесу ў Беларусі «Тутэйшая гаспадарка».
Мэта фестывалю: знаёмства з магчымасцямі малога бізнесу ў вёсцы для рэгіянальнага ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца.
Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Мінскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых органаў улады і кіравання, некамерцыйных арганізацый, грамадскасці, устаноў адукацыі і бізнесу з рэгіёнаў Беларусі.
Мерапрыемствы ў рамках фестывалю:
1. Семінар-дыскусія «Развіццё інавацыйных пляцовак па навучанні рамяству і прадпрымальніцтву»
2. Выстава-кірмаш вырабаў рамеснікаў і прадукцыі фермераў
3. Эка-майстэрнi і майстар-класы для дзяцей і дарослых
4. Музычна-забаўляльная праграма пры ўдзеле Калодзішчанскага ДК
5. Фуд-корты і абсталяваная зона для фатаграфій
Крыніца: docs.google.com