Падчас сустрэчы ён прачытаў першую з цыкла лекцый па гісторыі Баранавіччыны і Наваградчыны. Паслухаць вядомага і аўтарытэтнага дакладчыка прыйшло больш за два дзесяткі прыхільнікаў краязнаўства. Лекцыя тычылася гісторыі краю прыканцы XIV пачатку XV стагоддзя.
Чарговыя лекцыі аб падзеях на нашых землях у XVI і наступных стагоддзях будуць чытацца з перыядычнасцю два разы на месяц у выходныя дні. Усім, хто цікавіцца гісторыяй, нагадваем,што Васіль Міхайлавіч, як даследчык, валодае аб’ектыўнай, вельмі цікавай і пакуль яшчэ не апублікаванай інфармацыяй.Запрашаем на чарговыя сустрэчы з ім! Аб датах іх правядзення будзе паведамлена дадаткова.
Кароткі відэасюжэт, прысвечаны мерапрыемству ў вёсцы Русіно, можна паглядзець па ссылцы: https://www.youtube.com/watch?v=QZ9lUInkYQs