Запрашаем на краязнаўчыя чытанні

Другія Баранавіцкія краязнаўчыя чытанні адбудуцца у суботу 19 верасня.


Мерапрыемсява на тэму “100 гадоў ад пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі нашага краю ў Першай сусветнай вайне (1914-1918)” пройдзе на сядзібе Баранавіцкай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” па адрасу: вёска Русіны, вул. Сасновая, 5.
Падчас паседжання будуць разгледжаны наступныя пытанні:
“Сучасны стан могілак Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі”, “Нямецкая акупацыя падчас Вялікай еўрапейскай вайны (1914-1918) і грамадзянская супольнасць на землях ВКЛ”, “Першая сусветная вайна на фотаздымках Язэпа Стаброўскага”, “Даследаванне воінскіх пахаванняў у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна”, “Помнік ахвярам Першай сусветная вайны ў в. Вялікая Сваротва – спробы грамадскасці па рэстаўрацыі гістарычнага месца”, “Генерал Яўген Андрэевіч Іскрыцкі, беларуска-украінскія карані” і інш.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у 2-х Баранавіцкіх краязнаўчых чытаннях.

Прочитано 1730 раз